Обложка канала

Светлана Тихановская

Канал пресс-службы Светланы Тихановской.

Светлана Тихановская

5 лет назад
Открыть в
16 снежня a 17 гадзіне па Мінску (16:00 па Вільні і Кіеву, 15:00 па Варшаве) пры Кабінеце прадстаўнікоў Святланы Ціханоўскай пройдзе англамоўная дыскусія з сінхронным перакладам па тэме «Планы беларускіх дэмакратычных сілаў на наступны год». Асноўны выступ: – Святлана Ціханоўская, лідэрка дэмакратычнай Беларусі. Прамоўцы: Франак Вячорка, дарадца Святланы Ціханоўскай. – Таццяна Марыніч, прадстаўніца Каардынацыйнага савета па бізнесе і інавацыях, заснавальніца і генеральная дырэктарка IMAGURU Startup Hub. – Уладзімір Астапенка, адказны за шматбаковую дыпламатыю, Народнае Антыкрызіснае Упраўленне. – Іван Краўцоў, генеральны менеджэр штаба Віктара Бабарыкі. Падчас дыскусіі абмяркуюць: – Якія перспектывы і выклікі ставіць перад дэмакратычнымі палітычнымі сіламі новы 2022 год? – Якія планы па працы ўнутры Беларусі і на міжнароднай арэне? – Што могуць зрабіць міжнародныя партнёры для далейшай падтрымкі беларусаў у іх барацьбе за дэмакратыю? Дыскусія адбудзецца ў aнлайн-фармаце ў Zoom. Каб прыняць удзел і задаць пытанні прамоўцам, неабходна зарэгістравацца па спасылцы.