Святлана Ціханоўская падчас візіту ў Варшаву завітала да Змітра Лукашука і адказала на яго пытанні ў інтэрв’ю «Еўрарадыё».
– Зараз некаторыя эксперты і палітыкі кажуць, што трэба часова адмовіцца ад патрабавання свабодных выбараў, каб Захад пачаў перамовы з Лукашэнкам. Каб вызваліць палітвязняў, спыніць рэпрэсіі, а далей неяк будзе. Для гэтага трэба, каб санкцыі не пашыраліся, а можа і замарозіліся. Як вы ставіцеся да гэтага?
– Мы праходзілі ў нашай краіне гэты гандаль палітвязнямі некалькі разоў. Гэта не выйсце. Магчыма, так было б больш зручна для экспертаў, але людзям ад гэтага лягчэй не стане. Мы чуем галасы палітвязняў – Машы Калеснікавай, Віктара Бабарыкі, Сяргея Ціханоўскага ды іншых. Яны кажуць: «Мы ў вас верым, ідзіце да канца, да перамогі і не давайце рэжыму магчымасці намі гандляваць». Мы не можам проста так узяць і здрадзіць тым, хто ахвяраваў сабой. Вызваліць палітвязняў – гэта першарадная задача, але вызваліць краіну – гэта задача максімум.
Усё відэа – па спасылцы: https://youtu.be/umX2d9HXE3I