Магілёўскае паўстаньне адбывалася 1 лютага 1661 року, падчас вайны 1654—1661 рокаў. Жыхары акупаванага маскоўскімі войскамі Магілёва за некалькі гадзінаў зьнішчылі шматтысячны гарнізон і вызвалілі места. Пасьля гэтага кароль Рэчы Паспалітае Ян Казімер Ваза вярнуў Магілёву Майдэборскае права, адабранае ў 1654 року пасьля таго, як магілёўцы здаліся маскавітам бяз бою.