«Уздымаць пытанне Беларусі падчас Саміту НАТА»: Святлана Ціханоўская прыняла дэлегацыю сенатараў ЗША, што прыбылі на Саміт НАТА
Офіс лідаркі беларускага народу наведалі старшыня беларускага кокусу ў амерыканскім Сенаце Джын Шахін, а таксама Рычард Дурбін, Том Ціліс, Піт Рыкец, Дэн Саліван, Ангус Кінг. Падчас сустрэчы абмяркавалі неабходнасць рашучых дзеянняў з боку міжнароднай супольнасці па вызваленні палітвязняў і абароне беларускай незалежнасці.
Святлана Ціханоўская заклікала сенатараў ЗША:
– прызначыць спецпасланніка па Беларусі;
– разглядзець прыняцце новага Акта аб дэмакратыі ў Беларусі;
– падтрымаць рэзалюцыю абасуджэнні размяшчэння ядзернай зброіў Беларусі;
– падтрымаць незалежных журналістаў, рэпрэсаваных і праваабаронцаў.
Акрамя таго, сенатары запэўнілі, што будуць уздымаць пытанне Беларусі падчас Саміту НАТА.
Падрабязнасці на сайце
@motolkohelp