🤷♂️ Павел Латушка адсправаздачыўся, але не перад КР, а беларусамі
Прадстаўнік Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі па транзіце ўлады Павел Латушка зрабіў нечаканы ход – і выклаў сваю справаздачу ў паблік.
У справаздачы Паўла Латушкі можна даведацца пра наступнае:
▪️ што ўжо зроблена для выдачы ордэра на арышт Лукашэнкі, каб сам узурпатар і яго памагатыя паўсталі перад Міжнародным крымінальным судом за незаконнае перамяшчэнне ўкраінскіх дзяцей і злачынствы супраць чалавечнасці ў дачыненні да беларусаў;
▪️ як да адказнасці будуць прыцягнуты іншыя злачынцы рэжыму ў рамках працэдур міжнароднага і спецыяльнага крымінальнага трыбунала, а таксама механізма ўніверсальнай юрысдыкцыі;
▪️ хто прызнаў КДБ і ГУБАЗіК тэрарыстычнымі арганізацыямі;
▪️ якія санкцыі ўведзены ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі па прапанове Аб'яднанага Пераходнага Кабінета і Народнага антыкрызіснага ўпраўлення і што ўдалося зрабіць, каб ужо прынятыя санкцыі захаваліся;
▪️ аб фармаванні кадравага рэзерву, які забяспечыць транзіт улады ў пераходны перыяд;
▪️ аб задачах на наступны перыяд дзейнасці прадстаўніка АПК па транзіце ўлады
Справаздачу можна паглядзець на сайце Народнага антыкрызіснага ўпраўлення:
👉 https://www.belarus-nau.org/be/post/справаздача-прадстаўніка-апк
Акрамя таго Павел Латушка анансаваў стрым у найбліжэйшыя дні, на якім ён адкажа на пытанні як беларусаў, так і чальцоў Каардынацыйнай Рады.
🤔 Пал Палыч вырашыў граць паводле сваіх правілаў? Даў справаздачу 2 жніўня, абвясьціў анлайн-абмеркаваньне... Фармальна ўсе абяцанні выканаў?
❓ Як думаеце, гэта звязана з тым, што Латушка першым выйшаў з Каардынацыйнай Рады? На чыім баку вы ў гэтым палітычным супрацьстаянні?Крыніца 👌 Мая Краіна Беларусь