🤍 Анлайн-марафон для тых, каму «Ня ўсё адно»
Неўзабаве пачнецца анлайн-марафон «Нам не ўсё адно», арганізаваны шырокім колам беларускіх дэмакратычных арганізацыяў і незалежных медыя.
Што важна ведаць перад пачаткам
🇧🇾 Усе данаты будуць збірацца на адзіны рахунак, адкуль сабраныя грошы размяркуюцца паміж фондамі, ініцыятывамі і арганізацыямі, якія дапамагаюць палітзняволеным і ім сем’ям
❗️ Калі вы знаходзіцеся ў Беларусі, то арганізатары просяць не рабіць данаты з беларускіх картак дзеля вашае бясьпекі!
‼️ Ставіць падабайкі і камэнтаваць анлайн-марафон у сацыяльных сетках ня варта, калі ваш акаўнт не ананімны, носіць вашае імя ці неяк іначай можа выдаць вас карнікам, якія будуць, канечне, сачыць за марафонам.
Калі вы ў бясьпецы – данат можна зрабіць ужо заразМы будзем сачыць за марафонам і распавядаць вам самае цікавае, што адбываецца.
Зрабіць добрую справу і прыдбаць артэфакт – прапануе НАУ
МКБ б таксама выставіла лот, але ніяк не прыдумаем які. Ёсьць ідэі? Пішыце ў камэнтарах!
#нам_не_ўсё_адно
👌 Мая Краіна Беларусь
Telegram | Instagram | TikTok