Дабрачынны аўкцыён НАУ да анлайн-марафона салідарнасці з палітзняволенымі
Анлайн-марафон ужо заўтра, але актыўнасьці ўжо пачаліся.
Напрыклад, Павал Латушка і НАУ прапануюць «прыдбаць» некалькі лотаў праз аўкцыён. Але грошы за лот у выпадку перамогі трэ будзе перавесьці не НАУ, а на рахунак марафону, тым самым падтрымаўшы палітзняволеных і іх родных.
Якія лоты прадстаўлены на аўкцыёне:♟ Чырвона-белыя шахматы са студыі НАУ;
📕 Кніга «Дзікае паляванне Караля Стаха» Уладзіміра Караткевіча;
🎫 «Залаты квіток» у Музей Вольнай Беларусі;
⚽️ Мяч з аўтографамі дзеючых гульцоў Дынама Кіеў;
📼 Эфірны час на YouTube-канале Паўла Латушкі.
Нагадваем, што ўдзельнічаць у аўкцыёне з тэрыторыі Беларусі ці Расеі – ня варта!Крыніца 👌 Мая Краіна Беларусь