Обложка канала

МКБ

147411 @mkbelarus

Патриотическо-исторический канал с элементами резвлекухи «МАЯ КРАІНА БЕЛАРУСЬ»

МКБ

3 года назад
Открыть в
🇵🇱 Латушка заклікае Сэйм Польшчы прызнаць КДБ і ГУБАЗіК – тэрарыстычнымі арганізацыямі, а рэжым Лукашэнкі – спонсарам тэрарызму Такая прапанова прагучала падчас сустрэчы Паўла Латушка са старшынём Камісіі па замежных справах Сэйма Рэспублікі Польшча Радаславам Фогелем і дырэктарам Цэнтра ўсходнеэўрапейскіх дасьледаваньняў Янам Маліцкім. На сустрэчы польскаму боку былі прадстаўлены абгрунтаваньні, падрыхтаваныя экспэртамі НАУ, якія апісваюць тэрарыстычную дзейнасьць гэтых арганізацый: – міграцыйная вайна супраць Эўрасаюза, – прымусовая пасадка самалёта Ryanair, – сыстэматычныя атакі на грамадзянскае насельніцтва і інш. Галоўнай мэтай сустрэчы зьяўлялася перадача справаздачы аб злачынствах супраць чалавечнасьці, апублікаванай Цэнтрам права і дэмакратыі «Justice Hub» 26 ліпеня, у падрыхтоўцы якой удзельнічала каманда НАУ. У гэтым дакумэнце фактычна абгрунтавана выкананьне крытэрыю міжнароднага крымінальнага права «аб наяўнасьці дастатковых падстаў меркаваць», што сыстэматычныя і шырокамаштабныя атакі супраць грамадзянскага насельніцтва Беларусі складаюць злачынствы супраць чалавечнасьці. Прадстаўнік польскага парлямэнта плянуе абмеркаваць праблематыку сытуацыі ў Беларусі падчас найбліжэйшай сустрэчы ў верасьні кіраўнікоў камісій па замежных справах парлямэнтаў краін Эўразьвязу. #квіток_у_Гаагу Крыніца 👌 Мая Краіна Беларусь