Обложка канала

МКБ

147411 @mkbelarus

Патриотическо-исторический канал с элементами резвлекухи «МАЯ КРАІНА БЕЛАРУСЬ»

МКБ

3 года назад
Открыть в
🔤🔠 На «Гродна-Азоце» карты паляка прапануюць здаваць у КДБ Як стала вядома «Нашай Ніве», на «Гродна-Азоце» пачалі паўторна выклікаць уладальнікаў карты паляка і прымушаць адрачыся яе. Дакумент можна аддаць непасрэдна ў рукі супрацоўніка КДБ. Таксама выклікаюць і тых, каму раней ужо загадвалі адрачыся карты паляка з мэтаю ўдакладніць, ці супрацоўнік адмовіўся ад дакумента. «На слова не вераць, патрабуюць прынесці доказы, дзе будзе пазначана, што ты хадзіў у консульства і зрабіў усё афіцыйна. Калі ніякіх доказаў няма, то робяць апошняе папярэджанне і прапануюць здаць карту непасрэдна ім у рукі. Наколькі вядома, некаторыя пасля чарговых пагроз быць звольненымі пагаджаюцца на такі варыянт». Можна адзначыць, што тыя людзі, якія не адракуцца карты паляка афіцыйна, а здадуць дакумент у рукі кадэбэшніка, хутчэй за ўсё, будуць мець магчымасць аднавіць гэты дакумент у будучыні, спаслаўшыся на тое, што яны нібыта згубілі картку. Але рабіць гэта будуць толькі тады, калі чалавек ужо не будзе залежаць ад працы ў дзяржаўнай установе ці на прадпрыемстве. Як толькі чалавек атрымае візу на падставе карты паляка і паедзе з ёй праз мяжу, памежнікі даведаюцца пра гэта і змогуць перадаць інфармацыю далей. Карнікі перасьледуюць людзей за нацыянальнасьць і карані, а «фашыст» усё роўна ты 🤷‍♂️ Крыніца 👌 Мая Краіна Беларусь