Обложка канала

МКБ

147411 @mkbelarus

Патриотическо-исторический канал с элементами резвлекухи «МАЯ КРАІНА БЕЛАРУСЬ»

МКБ

3 года назад
Открыть в
❗️Непаўналетняга праўнука Якуба Коласа асудзілі па крымінальнай справе У Мінскім абласным судзе вынесены прысуд 17-гадоваму жыхару Стаўбцоўскага раёна Мікіту Брую, якога абвінавацілі ў наўмысных дзеяннях па рэабілітацыі нацызму і садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці (ч. 1 арт. 130-1, ч. 1 і ч. 2 арт. 361-1 КК). Суддзя Вікторыя Палешчук прызначыла хлопцу тры гады пазбаўлення волі з адбываннем у выхаваўчай калоніі, паведамляюць праваабаронцы. У лістападзе 2022 года дзяржканалы паведамілі аб затрыманні пецярых удзельнікаў закрытага чата «Саюз беларускага нацыянальнага шчыта» (СБНШ), прызнанага «экстрэмісцкім фармаваннем». Адзін з затрыманых – Мікіта — распавёў на камеру, што ўступіў чат па запрашэнні знаёмага, а задачай групы была падрыхтоўка да «будучай партызанскай вайны». Мікіта — стрыечны праўнук народнага пісьменніка Беларусі Якуба Коласа, вучыўся ў сярэдняй школе ў вёсцы Мікалаеўшчына.