Обложка канала

МКБ

147411 @mkbelarus

Патриотическо-исторический канал с элементами резвлекухи «МАЯ КРАІНА БЕЛАРУСЬ»

МКБ

3 года назад
Открыть в
‼️Актывістку Паліну Шарэнду-Панасюк збівалі ў зарэчанскай калоніі Па інфармацыі праваабаронцаў "Вясны", палітзняволеную, супраць якой узбуджана новая крымінальная справа, збілі ў папраўчай калоніі № 24. Паводле былой зняволенай, якая бачыла Паліну напрыканцы чэрвеня ў СІЗА на Валадарскага, у "яе было пабіта пераноссе і былі бачны два фінгалы". Як яна распавядае, гэта зрабілі іншыя зняволеныя, якіх да Паліны падсадзіла адміністрацыя папраўчай калоніі. Акрамя гэтага, муж палітзняволенай Андрэй Шарэнда распавёў, што ў чэрвені Паліне выклікалі хуткую дапамогу і адпаўлялі яе на некаторы час у санчастку. Па ягоным меркаванні, жонка магла быць збіта менавіта ў гэты час.   Чытаць падрабязнасці па спасылцы. 💌Падтрымайце палітзняволеную: ПК № 24, 247526, Вытворчая, 44, г. п. Зарэчча, Рэчыцкі раён, Гомельская вобласць, Паліна Сяргееўна Шарэнда-Панасюк 💻Напісаць анлайн