Кіраўнік Беларускага Чырвонага крыжа наўпрост заявіў, што ўдзельнічае ў выкраданні ўкраінскіх дзяцей. Ён сказаў пра гэта на камеру у рэпартажы дзяржтэлебачання.
– Мяне да глыбіні душы абурыў той факт, што людзі, думаю, у меру сваіх думак запалёных, ці яны лічаць, што так лагічна рабіць – калі абвінавацілі Беларусь у тым, што мы выкрадаем дзяцей, якія прыязджаюць да нас на аздараўленне. І шчыра кажучы, справа ў тым, што і Беларускі Чырвоны Крыж прымаў у гэтым – і прымае, і будзе прымаць – актыўны ўдзел, – заявіў Дзмітры Шаўцоў.
Засталіся яшчэ тыя, хто данаціць на Чырвоны Крыж? Хіба арганізацыі трэба вызначыцца з прыярытэтамі і накірункамі дзейнасьці: альбо дадаць туды "выкраданьне дзяцей" афіцыйна, альбо пазбавіць "Беларускі Чырвоны Крыж" правам звацца "Чырвоны Крыж".
Крыніца 👌 Мая Краіна Беларусь