❗️ «Гэта дакладна не зьяўляецца прыкметай зьмены ў палітыцы Эўразьвязу адносна Беларусі»
Што азначае прыезд паверанага ў справах Эўразьвязу ў Беларусь, сустрэча з рэжымным МЗС і даверчыя лісты – мы спыталі ў намесьніка Кіраўніцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінэту Беларусі, прадстаўніка па замежных справах Валера Кавалеўскага.
«Гэта не крок па разьвіцьці адносінаў Эўразьвязу з рэжымам!» – пракамэнтаваў спадар Кавалеўскі.
Асноўнае, што трэба трымаць у галаве:
▪️ Эўразьвязу вельмі важна захоўваць прысутнасьць у Беларусі, назіраць за працэсамі, сустракацца з палітзьвяволенымі і іх сваякамі, каб зьбіраць і перадаваць інфармацыю пра сытуацыю ў краіне разам з палітычнымі рэкамендацыямі чыноўнікам і інстытутам Эўразьвязу;
▪️ Часовы павераны – адлюстроўвае узровень адносінаў ніжэйшы за ўзровень амбасадараў, таму спадар Нёрлаў уручае даверчыя лісты ў Міністэрстве Замежных Спраў, але не Лукашэнку;
▪️ Эўразьвяз працягвае трымаць прынцыповую пазыцыю адносна рэжыма Лукашэнкі, напрыклад, уся фінансавая дапамога, якая раней у рамах эўрапейскіх грантаў ішла на сумесныя праграмы з рэжымам, цяперака перанакіравана на грамадзянскую супольнасьць Беларусі;
▪️ Нагадаю, што два тыдні таму распачала сваю працу Кансультатыўная група «Беларусь – Эўразьвяз» з удзелам Вярхоўнага камісара ЭЗ Жазэпа Барэля. Гэта – пачатак сыстэмнай працы па будаваньні двухбаковых адносінаў, але не з рэжымам, а з беларускім грамадзтвам.
«Адносіны Эўразьвязу з дэмакратычнай Беларусьсю развіваюцца і паглыбляюцца, тым часам як з рэжымам – застаюцца статычнымі, на стабільна нізкім узроўні».
#эксклюзіў_МКБ
👌 Мая Краіна Беларусь
Telegram | Instagram | TikTok