ADD IMAGES МКБ(@mkbelarus). Лукашысты ізноў пераблыталі Лёндан і Менск – і выклікалі паліцыю… Беларусы Вялікай Брытаніі ўчора с
Обложка канала

МКБ

147411 @mkbelarus

Патриотическо-исторический канал с элементами резвлекухи «МАЯ КРАІНА БЕЛАРУСЬ»

МКБ

3 года назад
Открыть в
Лукашысты ізноў пераблыталі Лёндан і Менск – і выклікалі паліцыю… Беларусы Вялікай Брытаніі ўчора сабраліся ля лукашэнкаўскай амбасады на акцыю памяці Алеся Пушкіна. Прадстаўнікі рэжыму па звычцы выклікалі паліцыю на беларусаў з-за таго, што – увага! – беларусы прыйшлі да беларускай амбасады з беларускімі нацыянальнымі сьцягамі ладзіць акцыю памяці вялікага беларуса Алеся Пушкіна 🤦‍♂️ Аднак паліцыянты паведамілі лукашыстам, што беларусы маюць права ўшанаваць памяць забітага рэжымам беларускага мастака. І зьехалі. Але лукашэнкаўскім чыноўнікам трэба паўтараць двойчы: яны другі раз выклікалі паліцыю, каб тая яшчэ раз ім патлумачыла, што беларусы маюць права на акцыі памяці беларускага мастака пад беларускай (паводле надпісу на будынку) амбасадай. Ці спрабавалі лукашысцкія амбасадары выклікаць паліцыю трэці раз – дакладна невядома, але болей паліцыя не прыязджала 🤷‍♂️ Дарэчы, гэта ня першы выпадак, калі лукашысты блытаюць берагі Сьвіслачы й Тэмзы, у нас на гэты конт ёсьць годнае інтэрвію з годнымі беларусамі: 👉 Сапсавалі фасад: і дыпмісіі, і гэбісту 👌 Мая Краіна Беларусь Telegram | Instagram | TikTok