Обложка канала

МКБ

147411 @mkbelarus

Патриотическо-исторический канал с элементами резвлекухи «МАЯ КРАІНА БЕЛАРУСЬ»

МКБ

3 года назад
Открыть в
«Чаму ж вы не дапамаглі мне, калі мяне прывязалі і я спрабаваў вызваліцца?» – яшчэ адзін перформанс Пушкіна Згадку пра пэрформанс, што зараз выклікае боль, апублікаваў у Facebook Дзьмітры Хурневіч: «Ён [Алесь Пушкін] неяк пасадзіў за стол у варшаўскім цэнтры мастацтваў паўтузіна выпадковых людзей, якія прыйшлі на яго акцыю. І сеў за яго сам. На стале былі нейкія закускі, ці што. У пэўны момант нехта прывязаў Алеся да крэсла (па ягоным плане). Людзі за сталом і публіка побач проста за ўсім назірала. Праз хвіліну ён пачаў круціцца на гэтым крэсле, спрабуючы вызваліцца. Але не выходзіла. З кожнай хвілінай гэта выглядала ўсё больш драматычна. Не памятаю, ці не ўпаў ён з крэслам. Але ўсе проста назіралі. Калі сітуацыя стала моцна няёмкай, бо незразумела, што адбываецца, да яго падышла полька з публікі і развязала. Алесь падзякаваў ёй і звярнуўся да публікі: – А ці ёсць тут беларусы? Бачу шмат рук. Чаму ж вы не дапамаглі мне, калі мяне прывязалі і я спрабаваў вызваліцца? Чаму гэта давялося рабіць польскай дзяўчыне? Чаму мне ніхто з вас не дапамог, калі вы бачылі пакуты свайго? «Гэтае пытанне будзе для мяне доўга пакутлівым», – сканчае свой аповед аўтар допісу. @MKBelarus