Актывісту Сяргею Пантусу патрэбна дапамога
За яго плячыма шматгадовая праца на карысць Беларусі і роднай Бярозаўкі. Разам з Вітольдам Ашуркам (які пазней быў забіты ў калоніі) яны ўдзельнічалі і ў палітычных кампаніях, вырашалі экалагічныя праблемы роднага горада і займаліся ўшанаваннем памяці ўдзельнікаў паўстання Кастуся Каліноўскага.
У канцы 2021 года пад пагрозай крымінальнага пераследу з палітычных прычынаў Сяргей быў вымушаны з'ехаць з Беларусі і апынуўся ў Беластоку. Там ён да апошняга часу працаваў на будоўлі.
19 чэрвеня яму стала блага на працы, ён страціў прытомнасць. У лякарні не адразу, але паставілі дыягназ – разрыў анеўрызмы судзінаў галаўнога мозга. Сяргею зрабілі некалькі аперацыяў і ўвялі на некалькі дзён у штучную кому.
Цяпер Сяргей ачуняў, але цяпер яго чакае працяглае лекаванне і рэабілітацыя (мінімум паўгады). У гэты час ён не зможа працаваць і забяспечваць сябе.
У каго ёсць магчымасць, можаце паўдзельнічаць у дабрачынным зборы на лекаванне і рэабілітацыю Сяргея.
Падтрымаць Сяргея можна па гэтай спасылцы.