Обложка канала

МКБ

147411 @mkbelarus

Патриотическо-исторический канал с элементами резвлекухи «МАЯ КРАІНА БЕЛАРУСЬ»

МКБ

3 года назад
Открыть в
Праект «Новая Беларусь» запусціў у дадатку супольнасці, у якіх беларусы могуць прапаноўваць свае ідэі і вырашаць, якія прапановы рэалізаваць на сабраныя грошы. Павел Лібер расказаў, што цяпер у дадатку ёсць дзве супольнасці, якія створаны для беларусаў у Польшчы і Літве. Апошнія два тыдні ўдзельнікі прапанавалі свае ідэі, а 29 чэрвеня прайшоў іх адбор. А цяпер пачалося абмеркаванне ідэй, якія варта рэалізаваць на сабраныя грошы з працэнта ад падаткаў, які беларусы з Польшчы і Літвы пералічвалі праекту. «Зараз удзельнікі і ўдзельніцы пілотнага праекту пачынаюць абмяркоўваць ідэі, разам іх дапрацоўваць і зноў ставіць ім падабайкі. Гэты этап будзе доўжыцца амаль што 2 тыдні, пасля чаго адбудзецца яшчэ адзін адбор на аснове рэйтынгу і фінальнае галасаванне, якое вызначыць пераможцаў». Назіраць за ходам абмеркавання могуць усе аўтарызаваныя ў дадатку карыстальнікі. Калі вы хочаце прыняць удзел у абмеркаванні ідэй, тады вы можаце ўнесці на любым этапе ўзнос €35. Якія ідэі абмяркоўваюцца зараз? 🇵🇱 Польшча 📌 Данаты на полк Каліноўскага, 📌 Падтрымка сем'яў загінуўшых добраахвотнікаў палка Каліноўскага, 📌 Беларуская гульня з гістарычна-адукацыйным ухілам, 📌 Беларуская платформа кааператыўных гульняў, сэрвіс продажу квіткоў на платформе «Новая Беларусь», 📌 Англамоўны партал пра сапраўдную гісторыю Беларусі, памочнік для беларусаў на эміграцыі, 📌 Зямля для новай Беларусі - адзін з удзельнікаў платформы прапанаваў выкупіць участак для беларусаў. 🇱🇹 Літва 📌 Лічбавая беларуская школа, 📌 Бібліятэка з беларускай літаратурай у Літве.