«Можна я пайду далей жыць сваё нікчэмнае жыцьцё?»
Такі вось допіс апублікавала дзяўчына з Менску ў сваім ціўтары.
Што гэта? Эмоцыі? Злосьць? Апатыя?
А можа сапраўды разрыў між беларусамі, што выехалі і што засталіся, павялічваецца настолькі імкліва?
А можа значная частка актыўнага грамадзтва выехала, а тыя хто застаўся вымушаны жыць між пасыўнай большасьцю?
Якія пачуцьці ў вас выклікае гэты ціўт? Што думаеце на гэты конт? Што б адказалі гэтай дзяўчыне?
Выказвайце свае думкі ў камэнтарах, нам сапраўды цікава!