🤷♂️ «Пакуль ніхто не прыехаў» – што ў вёсцы Цэль гавораць пра будаўніцтва на тэрыторыі закінутай вайсковай часткі
Свабода паразмаўляла зь мясцовымі жыхарамі:
«Да Цэлі не пад’ехаць. Нагналі службаў розных — камунальнікаў, водаканал і іншых. Кажуць, што з тых казармаў (у савецкі час і ў першыя гады незалежнасьці на тэрыторыі ракетнай вайсковай часткі ля Цэлі разьмяшчалася каля 1500 вайскоўцаў. — РС) калісьці нават трубы пазразалі. Цяпер яны ўсё там аднаўляюць», — расказаў суразмоўца.
Кіраўнік Пратасевіцкага сельскага савету, да якога тэрытарыяльна адносіцца вёска Цэль, у размове са Свабодай удзел мясцовых уладаў у будаўнічых работах катэгарычна адмовіў:
«Я там ніякага будаўніцтва не вяду. Усё, да пабачэньня».
Паводле інфармацыі Свабоды, атрыманай ад крыніц сярод мясцовых жыхароў, па стане на вечар 3 ліпеня намётавы лягер яшчэ ня быў заселены:«Пакуль ніхто не прыехаў. І ходзяць чуткі, што ў выніку ніхто і не прыедзе», — расказала крыніца.Крыніца 👌 Мая Краіна Беларусь