📼 Вялікае інтэрвію з «Беларускім Янкі» – не інтэрвію, а Маліна!
Жыцьцё-маліна дабралася да Ўкраіны, і зрабіла вялікае інтэрвію з самым папулярным ва Ўкраіне вусатым беларусам.
Так, гэта вядомы беларускі добраахвотнік Ігар «Янкі» (а ня той, што вы маглі падумаць).
У інтэрвію:
▪️ навошта беларусу ваяваць ва Украіне,
▪️ ці ёсць людзі, якія не ацкуюць на вайне,
▪️ колькі трэба людзей, каб вызваліць Беларусь,
▪️ што Янкі зрабіў б з Лукашэнкам, калі б застаўся з ім сам-насам.
Што яшчэ: Рэспект Ціханоўскаму; ці магчымы заход у Беларусь; чаму бесіць мірны Кіеў; колькі каштуе вайсковая амуніцыя, калі на вайне цяжэй за ўсё; і чаму вырашыў не здавацца ў палон расейцам, калі, крый божа, такі момант надыйдзе…
Раім паглядзець:
👉 https://youtu.be/Xi_T40IBBdY