🎉Павіншуйце палітзняволеную Ірыну Шчасную з Днём народзінаў
Ірына Шчасная — актывістка, рэдактарка папулярных тэлеграм-каналаў, сярод якіх "Мая краіна Беларусь". Яе ўтрымліваюць за кратамі ўжо 20 месяцаў. У траўні 2021 года яе асудзілі да чатырох гадоў калоніі па крымінальнай справе разам з Паўлам Севярынцам і актывістамі "Еўрапейскай Беларусі». Яе абвінавацілі ў падрыхтоўцы да ўдзелу у масавых беспарадках па ч. 1 арт. 13 і ч. 2 арт. 293 КК.
Цяпер Ірына адбывае тэрмін у гомельскай калоніі № 4. У калоніі Ірына Шчасная працуе швачкай – яна робіць дэталі адзення для работнікаў "МАПІДа" (будаўнічае прадпрыемства Беларусі).
Сёння палітзняволеную адзначнае 36-годдзе ў зняволенні. Вы можаце павіншаваць Ірыну лістамі салідарнасці, паштоўкамі і тэлеграмамі.
💌Адрас для віншаванняў: ПК № 4, 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3, 16 атрад, Ірына Уладзіміраўна Шчасная
💻 Напісаць анлайн