Обложка канала

МКБ

147411 @mkbelarus

Патриотическо-исторический канал с элементами резвлекухи «МАЯ КРАІНА БЕЛАРУСЬ»

МКБ

3 года назад
Открыть в
🗺 «Трэба вывесьці Беларусь з расейскага ўплыву, і наша рака вернецца ў сваё прыроднае рэчышча» У рэдактара Радыё Свабоды Сяргей Дубаўца спыталіся: Ці не занадта далёка зайшла русіфікацыя Беларусі? Цяжка ўявіць, каб усе загаварылі па-беларуску. І вось што ён адказаў: — Русіфікацыя не сама сабой адбываецца натуральным чынам. Гэта доўгі (200 гадоў яму) і вельмі накладны працэс, на які штодня працуюць і ў Расеі, і ў Беларусі. Ён магчымы толькі калі Беларусь — у сфэры ўплыву Расеі. У адрозьненьне ад РФ, Беларусь заўсёды была мультыкультурнай краінай, дзе ўсе гаварылі на некалькіх мовах і добра разумелі адны адных. Русіфікацыя падобная на гвалтоўны разварот ракі, якую бульдозэрамі прымушаюць цячы ў адваротны бок. Каб беларусы загаварылі, ня трэба ні грошай, ні структур, ні штодзённых высілкаў, ні 200 гадоў. Трэба вывесьці Беларусь з расейскага ўплыву, і наша рака вернецца ў сваё прыроднае рэчышча. А што вы думаеце на гэты конт? Распавядзіце ў камэнтарах👇