ADD IMAGES МКБ(@mkbelarus). 23 чэрвеня 1994 года прайшоў першы тур выбараў прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Гэта былі першыя і ап
Обложка канала

МКБ

147411 @mkbelarus

Патриотическо-исторический канал с элементами резвлекухи «МАЯ КРАІНА БЕЛАРУСЬ»

МКБ

3 года назад
Открыть в
23 чэрвеня 1994 года прайшоў першы тур выбараў прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Гэта былі першыя і апошнія дэмакратычныя выбары на пасаду кіраўніка дзяржавы. Галоўнымі кандыдатамі былі стаўленнік савецкай наменклатуры Вячаслаў Кебіч, пранацыянальны кандыдат Зянон Пазняк, былы старшыня Вярхоўнага Савету Станіслаў Шушкевіч і дырэктар саўгасу Аляксандр Лукашэнка. Вядомы пісьменнік і "сумленне нацыі" Васіль Быкаў, які дарэчы быў у выбарчай камандзе Зянона Пазняка, пазней так пракаментаваў выбары: "Народ пайшоў за жорсткім, нахабным, прагматычным дырэктарам саўгасу, ідэі якога былі простыя, як мычэньне каровы і зразумелыя дарэшты. Без увагі да нацыянальных прынцыпаў, Лукашэнка кінуўся да Расеі (...) Вядома ж, разумнейшыя адчувалі, што ён адбіраў у Беларусі сувэрэнітэт, будучыню і пазбаўляў дэмакратыі", "Што ж, можна хіба павіншаваць беларусаў з мінулымі выбарамі. Горай – не зробіш. Для сябе, для грамадства, для нашчадкаў – таксама" Historyja | Мая Краіна Беларусь