✊ «Баявая дыяспара» – вядомаевыданьне The Times зрабіла вялікі матэрыял пра беларусаў, што яднаюцца ў Харугвы, каб «рыхтавацца да бою за Беларусь»
«Наша сіла расьце з кожным днём, а тым часам, наколькі нам вядома, людзі звальняюцца з рэжымных [структур]» – распавядае інструктар Харугвы і былы вайсковец «Шпак».
«Мы паспрабавалі мірны шлях», – кажа шасьцідзесяцігадовы электрык з пазыўным «Дзед», – «[Але] ні адна нацыя не здабывала сабе свабоды без крыві».
«Я ўпэўнены, што нават ненавучаныя людзі ўстануць і будуць змагацца», – прыводзіць выданьне словы навабранца з пазыўным «Тос».
Арыгінал артыкулу – тут, сьціслы зьмест па-беларуску ад Нашай Нівы – тут.
Але The Times – не адзіная крыніца інфармацыі для беларусаў, таму хлопцы з Харугвы перадалі прывітаньне чытачам МКБ, і дадалі некалькі эксклюзіўных фота з трэніроўкі.
Жыве Беларусь!
👌 Мая Краіна Беларусь
Telegram | Instagram | TikTok