🤯 Злачынствы акупацыі падчас Другой Сусьветнай вайны: бчб і … ўсё?
Рэжым, з аднаго боку, працягвае зьбіраць доказы генацыду беларускага народу падчас Другой Сусьветнай вайны, каб выставіць рахунак Эўропе, а з другога боку – усё болей вучыць дзяцей, што акупацыя – гэта бел-чырвона-белыя сьцягі, а бел-чырвона-белыя сьцягі – гэта акупацыя. Карнікі з СС, катаваньні і спальваньне вёсак, партызаны, расстрэлы і гетта – гэта ўсё … другаснае?!
Хутка, мабыць, школьнікі будуць ведаць пра акупацыю «толькі бчб», астатняе – выключна для судовых позваў генпракуратуры Шведа да Нямеччыны 🤦♂️
Такая вось супярэчнасьць🤷♂️
Дарэчы, ня бачыць супярэчнасьцяў у супярэчлівых рэчах – адна з прыкметаў фашызму паводле Ўмбэрта Эка. А ён жыў пры Мусаліні, і напэўна ведаў пра фашызм болей чым неасавецкія гісторыкі рэжыму.
Ня будзь як Швед – падпішыся на ТыкТок-канал МКБ