Міністр адукацыі Украіны адказаў на ліст беларускага школьніка!
Цікавую гісторыю распавяла Таццяна Гацура-Яворская — беларуска, якая цяпер жыве ва Украіне. Яе сын, які вучыцца ў 5-м класе ў Кіеве, напісаў ліст міністру адукацыі Украіны.
У ім ён задае пытанне, чаму ў школах задаюць так шмат дамашняй работы, што не застаецца вольнага часу.
🔻“Чалавек — не робат, каб выконваць толькі свае абавязкі. Яму патрэбны адпачынак і час на сябе, а яго няма”.
Таксама хлопчык прапанаваў змены ў сістэму адукацыі, каб палепшыць эфектыўнасць навучання.
🔻“Я ведаю, як зрабіць так, каб мой час у школе быў больш эфектыўным і без дамашняй работы”.
У выніку Міністэрства адукацыі Украіны разглядзела прапановы і даслала ліст у адказ за подпісам міністра!
Можаце сабе ўявіць такое ў Беларусі?Крыніца | Мая Краіна Беларусь