☝️ Часовы мемарыял у гонар герояў Беларусі сёння адкрыецца ў Варшаве
Мемарыял створаны з ініцыятывы беларусаў Варшавы на пляцоўцы каля Музею Вольнай Беларусі. Прыйсці да мемарыяла і ўшанаваць памяць усіх загінулых беларускіх ваяроў можна сёння, 19 траўня 2023 года з 16.00. «Спачуванні можна будзе пакінуць у кнізе, якая знаходзіцца ў будынку Музея. Адкрыццё мемарыяла ўзгоднена з Палком Каліноўскага. Прыходзьце ўшанаваць памяць усіх герояў нашай Бацькаўшчыны, якія аддалі сваё жыццё за ідэю свабоднай Украіны і Беларусі», – гаворыцца ў паведамленні арганізатараў.
📍Музей Вольнай Беларусі:
Warszawa, Foksal, 11
Уваход на пляцоўку адкрыты да 22.00.
Мемарыял будзе адкрыты да серады, 31 траўня.