Для «палітычных», сілавікоў і чыноўнікаў абмежавалі выезд з Беларусі
16 траўня на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале апублікавалі праўкі ў закон «Аб парадку выезду з Рэспублікі Беларусь і ўезду ў Рэспубліку Беларусь грамадзян Рэспублікі Беларусь».
Дакумент абмяжоўвае права на выезд з краіны адразу некалькім катэгорыям грамадзянаў. Да іх адносяцца:
🔸Асобы, якія стаяць на прафілактычным уліку ў органах дзяржаўнай бяспекі
🔸Людзі, чый «выезд супярэчыць інтарэсам нацыянальнай бяспекі»
🔸Асобы, у дачыненні да якіх вядзецца адміністрацыйны працэс за правапарушэнні супраць парадку кіравання: непадпарадкаванне патрабаванню міліцыянтаў, парушэнне парадку арганізацыі ці правядзення масавых акцыяў і іншыя.
Акрамя таго дакумент абмяжоўвае і выезд за мяжу найвышэйшых чыноўнікаў! Цяпер зрабіць гэта яны змогуць толькі пасля ўзгаднення з Аляксандрам Лукашэнкам.
Не гатуй людзям пятлі: сам павесішся 🤷♂️
Крыніца 👌 Мая Краіна Беларусь