🪃 Мікалая Статкевіча змясцілі ў адзіночную камеру на паўгода
Жонка палітыка Марына Адамовіч 95 дзён не ведала, дзе знаходзіцца яе муж. Цяпер яна атрымала адказ ад адміністрацыі калоніі.
"36 спагнанняў, з іх 14 — ШЫЗА. Зараз, верагодна, ў ШЫЗА таксама, альбо толькі выйшаў. Чарговы раз пакараны знаходжаннем паўгады у той самай адзіночцы 1х3 м, аналагу ПКТ у "звычайнай" калоніі", — напісала яна ў сваім Фэйсбуку.
Як кажа Марына Адамовіч, Статкевіча пазбавілі тэлефанаванняў, адзінай пасылкі і спатканняў. Лістоў ад яго па-ранейшаму не прыходзіць. Мікалай Статкевіч адбывае тэрмін пакарання ў ПК № 13 у Глыбокім.
Крыніца 👌 Мая Краіна Беларусь