Людзі і быкі — як чалавек прызвычайваецца ўжываць сілу?
Палітвязень Лявон Халатран распавёў пра свой прыклад, калі праз стому, праз «трэба» ён пачаў прымяняць гвалт да жывёлаў і зразумеў, што гэтаксама сілавікі прызвычаіліся чыніць гвалт над людзьмі.
«Увогуле паралеляў паміж быкамі, якія сядзяць у клетках, і людзьмі, якія сядзяць у Беларусі, вельмі шмат. Ты, умоўна, там, у гэтым кароўніку, як мент. Ты над імі галоўны, яны цалкам ад цябе залежаць. Ты можаш прымяніць да іх любы гвалт, і табе нічога за гэта не будзе. І ты прызвычайваешся да гэтага, уліваешся: «А, вось як мянты ўяўляюць гэта».
І быкі сядзяць там, іх кормяць. Як і ў Беларусі шмат хто кажа: «Ну, у нас ёсць заробак, няма вайны. Я пабудаваў кватэру, у мяне дзеці вучацца ва ўніверсітэце — мне Лукашэнка ўсё даў». Дык і быкам таксама ўсё далі! Ім ёсць дзе жыць, ім ёсць што жэрці. Проста калі трэба — цябе ў расход».
Паглядзіце цалкам вельмі эмацыйны і карысны выпуск!