🤔 Калі ў Беларусі спыніцца тэрор? 4 варыянты ад Арцёма Шрайбмана
Арцём Шрайбман у інтэрвію «Свабодзе» агучыў чатыры варыянты, пры якіх можа спыніцца хваля рэпрэсіяў у Беларусі:
1️⃣ Інтарэс намэнклятуры, якая стамілася ад рэпрэсіяў (так скончыўся сталінскі «Вялікі тэрор» у 1937–1938 гадах, калі рэпрэсіўная сыстэма пачала паглынаць іншыя элемэнты сыстэмы, якія сталі даносіць да Сталіна сваё незадавальненьне)
2️⃣ Народнае паўстаньне, бунт супраць рэпрэсіяў
3️⃣ Згортваньне рэпрэсіяў як вынік міжнародных угодаў, дамоўленасьцяў (гэта тое, што ўжо адбывалася ў Беларусі)
4️⃣ Канец сыстэмы, сьмерць ці адыход Лукашэнкі ад улады (новая ўлада, нават калі яны будзе паходзіць з глыбіні цяперашняй улады, будзе вельмі матываваная, каб згарнуць курс на рэпрэсіі)
А зараз будзе апытанка…