Обложка канала

МКБ

147411 @mkbelarus

Патриотическо-исторический канал с элементами резвлекухи «МАЯ КРАІНА БЕЛАРУСЬ»

МКБ

3 года назад
Открыть в
Напрыканцы мая ў Мінску выйдзе кніга «Купала і Колас жартуюць» У кнігу ўвойдуць незвычайныя эпізоды і анекдатычныя сітуацыі, у якія траплялі беларускія класікі. Гісторык, экскурсавод і краязнаўца Павел Каралёў на працягу апошніх пяці гадоў збіраў успаміны пра забаўныя гісторыі, досціп і гумар Якуба Коласа і Янкі Купалы. У кнізе вобразы пісьменнікаў з сур’ёзных і акадэмічных пераўтвараюцца ў блізкія і непасрэдныя. Колькасць тыражу «Купала і Колас жартуюць» будзе залежаць ад таго, ці будзе попыт на кнігу ўжо цяпер. Вось тут можна зрабіць папярэдні заказ і тым самым падтрымаць друк, а таксама атрымаць скідку. Кошт – 20 руб. дзейнічае пры аплаце да 15 мая. У кнізе плануецца 300 старонак тэкстам з ілюстрацыямі, а на цвёрдай вокладцы – фрагмент шаржу з пісьменнікамі, які быў зроблены амаль 90 гадоў таму. Крыніца | Мая Краіна Беларусь