Саюз беларускіх патрыётаў
Чулі пра такое? Гэта была пасляваенная арганізацыя, якой актывісты ў паўночнай частцы Заходняй Беларусі ва ўмовах пасляваеннай савецкай акупацыі хацелі спыніць расеізацыю ды развіваць беларускую культуру ды нават імкнуліся на незалежнасці Беларусі, што для камуністам было недапушчальна. За гэта ўсё былі рэпрэсаваныя саветамі і сасланыя ў лагеры.
Узорам для маладых беларусаў былі літвінскія традыцыі XIX ст. філаматаў і філарэтаў, а сімвалічна 25 сакавіка 1946 года прынесеная прысяга на вернасць ідэалам незалежнай Беларусі. Варта згадаць, што адным з дзеячаў быў ужо святой памяці пан Антон Фурс, які яшчэ ў 2020 годзе паспеў выйсці на пратэсты як і іншыя сумленныя беларусы. Моладзі ён казаў: "Я б ім пажадаў звярнуць усю ўвагу на мову".
Пра СБП распавядае фільм прадукцыі Белсат.
Historyja I Мая Краіна Беларусь