Обложка канала

МКБ

147411 @mkbelarus

Патриотическо-исторический канал с элементами резвлекухи «МАЯ КРАІНА БЕЛАРУСЬ»

МКБ

3 года назад
Открыть в
Заклікаем беларусаў далучацца да акцыі «Чарнобыльскі шлях — 2023». Сёлета акцыя пройдзе пад лозунгам «НЕ ЯДЗЕРНАЙ ЗБРОI Ў БЕЛАРУСI». У 37-ую гадавіну аварыі на Чарнобыльскай атамнай станцыі беларускія апазіцыйныя партыі, актывісты незалежных грамадскіх арганізацый, прадстаўнікі дыяспар па ўсім свеце правядуць традыцыйную акцыю «Чарнобыльскі шлях». Акцыі плануюцца 26 красавіка ў Вільні, Варшаве і іншых гарадах свету. Да Чарнобыльскага шляху далучацца грамадзяне Літвы, Польшчы і дыяспара Украіны. У Мінску акцыя праводзіцца не будзе. 🔸 ВАРШАВА Збор а 18:00 у Кракаўскім прадмесці каля помніка Каперніку, 18:00-18:45 Мітынг, 18:45-19:30 Шэсце да Рынку Новага Мяста, да помніку Марыі Складоўскай-Кюры. 🔸 ВІЛЬНЮС Збор а 18:00 на Лукішскай плошчы, 18:00–18:45 Мітынг, 18:45–19:30 Шэсце да пасольства Расіі, 19:30–20:00 Выступленне, перадача Рэзалюцыі. Будзем у гэты дзень разам, трагедыя не павінна паўтарыцца! Жыве Беларусь 🤍❤️🤍