😢 «Ігар Лосік плакаў, калі даведаўся, што яго жонку пасадзілі».
Былы палітвязень Валянцін Лабачоў распавёў пра Наваполацкую калонію:
«Я сядзеў у адной калоніі з Ігарам Лосікам і Віктарам Бабарыкам. Ігар надзвычайна мужны чалавек, але, нават ён заплакаў, калі даведаўся, што за кратамі апынулася яго жонка Дар’я. Віктар Дзмітрыевіч трымаецца добра, але за кратамі ён фактычна ў інфармацыйнай блакадзе. Да яго амаль не даходзяць навіны, а іншым зняволеным не дазваляюць з ім камунікаваць.»Крыніца 👌 Мая Краіна Беларусь