«Пакуль рэжым паспяхова знаходзіць адказ на пытанне, як змякчыць санкцыі»
Эканаміст Дзмітрый Крук выказаў сваё меркаванне наконт санкцый:
«Мне падаецца, што ўлады ўсведамляюць, што весці якую-небудзь сур’ёзную гаворку аб зняцці санкцый сёння дэ-факта немагчыма. Таму зараз не бачу шмат сэнсу ў спекуляцыях, ці гатовыя яны на штосьці, калі санкцыі загоняць у кут.
Больш важным мне бачыцца тое, што рэжым прыкладае ўсе намаганні каб гэтае пытанне для іх не паўстала. Галоўнае пытанне для іх сёння не як зняць/змякчыць санкцыі, а як кампенсаваць страты ад санкцыяў. І пакуль з дапамогай Расеі, а таксама спрыяльнага збегу абставінаў, яны ў істотнай ступені знаходзяць адказы на такое пытанне.
Яны маюць намер працягваць кіравацца гэтай логікай. Праблема ў тым, што гэта вядзе Беларусь да ўсё большай залежнасці ад Расеі, якая ад празмерна вялікай становіцца гіганцкай. І добрых шляхоў вырашэння гэтай праблемы пакуль не бачна».
Згодны з такой думкай?
Крыніца | Мая Краіна Беларусь