🤷♂️ У ЗША арыштавалі 46-гадовага беларуса Сяргея Карпушкіна з Маямі па справе аб абыходзе санкцый супраць Расіі
Сцвярджаецца, што ён дзейнічаў у інтарэсах былога ўкраінскага, а цяпер расійскага бізнесмена Сяргея Курчанкі і звязаных з ім кампаній. Гаворка ідзе аб набыцці матэрыялаў для вытворчасці сталі на суму больш за $150 мільёнаў. Карпушкін і ягоны саўдзельнік — 41-гадовы жыхар штата Фларыда Джон Унсалан, на працягу трох гадоў удзельнічалі ў схеме парушэння санкцый ЗША.
У выпадку прызнання Сяргея Карпушкіна вінаватым яму пагражае да 20 гадоў турэмнага зняволення. Расследаваннем займаецца ФБР.
Крыніца 👌 Мая Краіна Беларусь