ADD IMAGES МКБ(@mkbelarus). У ноч з 11 на 12 красавіка 1995 года ў беларускім парламенце былі жорстка збітыя дэпутаты Вярхоўнага
Обложка канала

МКБ

147411 @mkbelarus

Патриотическо-исторический канал с элементами резвлекухи «МАЯ КРАІНА БЕЛАРУСЬ»

МКБ

3 года назад
Открыть в
У ноч з 11 на 12 красавіка 1995 года ў беларускім парламенце былі жорстка збітыя дэпутаты Вярхоўнага Савету ад апазіцыі БНФ, якія напярэдадні абвясцілі галадоўку супраць антыканстытуцыйных захадаў прэзідэнта. Пачаўся антыканстытуцыйны пераварот. Сумленне нацыі Васіль Быкаў пракаментаваў тады: "Ужо пэўна, што на Беларусі ня будзе парламенту, ня будзе дэмакратычных выбараў, знікнуць рэшткі вольнай прэсы. Краінай кіруе прэзідэнцкая хунта, а як кіруе хунта – мы добра ведаем з нядаўняга вопыту. Беларусь падае яшчэ глыбей у прорву палітыка-эканамічнага крызісу, на выйсце з якога страчваюцца апошнія спадзяванні. Што ж, можна хіба павіншаваць беларусаў з мінулымі выбарамі. Горай – не зробіш. Для сябе, для грамадства, для нашчадкаў – таксама".