Пад Жабінкай чыноўнікі плянуюць пабудаваць вёску для айцішнікаў
Пра гэта заявіў галоўны спецыяліст па айцішніках старшыня Жабінкоўскага райвыканкаму Андрэй Кузьміч. Мясцовыя ўлады маюць намер падвышаць інвестыцыйную прывабнасьць і ствараць камфортныя ўмовы для бізнесу.
«Ільготны рэжым падаткаабкладаньня, наяўнасьць свабодных аб’ектаў і ўчасткаў, транспартная даступнасьць – усё гэта садзейнічае павышэньню інвестыцыйнай прывабнасьці гораду і ўсяго Жабінкаўскага раёну. У бягучым годзе прынята рашэньне аб прадастаўленьні прэферэнцый юрыдычным асобам, якія з'яўляюцца навукова-тэхналагічнымі паркамі і іх рэзідэнтамі, цэнтрамі трансферу тэхналогій».
С – Своечасова!
🤔 Жабінкоўскія чыноўнікі ведаюць пра санкцыі, рэпрэсіі, адсутнасьць магчымасьці плянаваць нешта ў краіне, дзе “не да законаў”? Ці ў Жабінцы гэта ўсё працуе неяк іначай?
❔ Як думаеце, такое можа прывабіць айцішнікаў? Ці гэта будзе чарговы «іннавацыйны праект мадэрнізацыі імпартазамяшчэньня», які скончыцца нічым?
👌 Мая Краіна Беларусь
Telegram | Instagram | TikTok