🏅 11 палітвязьняў, 5 беларускіх байцоў, якія загінулі ва Ўкраіне, і айцішнік Андрэй Зэльцар – Рада БНР абвясьціла пра ўзнагароджаньні Мэдалём Ордэну «Пагоні»
Пасьмяротна ўзнагароджаныя:Аляксей Аўдзеенка — у мінулым баец тактычнай групы «Беларусь», загінуў у сьнежні 2022 году на Бахмуцкім кірунку
Эдуард Лобаў — былы сустаршыня «Маладога фронту» і палітычны вязень, зь лета 2015 году баец Тактычнай групы «Беларусь», пазьней служыў у 72-й асобнай мэханізаванай брыгадзе. Загінуў у баі пад Вугледарам у студзені 2023 году.
Алег Панамароў — баец украінскага батальёну «Айдар», загінуў у Данецкай вобласьці ў ліпені 2022 году.
Міхась Шавельскі — парамэдык беларускага батальёну «Тэрор», загінуў, ратуючы іншага байца, у кастрычніку 2022 году.
Андрэй Зэльцэр — праграміст, які загінуў, аказваючы збройны супраціў групе апэратыўнікаў КДБ падчас ператрусу ў ягонай кватэры ў Менску ў верасьні 2021 году.
Акрамя таго, мэдалямі ўзнагароджаны Кацярына Андрэева, Дарʼя Чульцова, Мікалай Аўтуховіч, Уладзімер Гундар, Дзяніс Івашын, Уладзімер Лабковіч, Валянцін Стэфановіч, Ігар Лосік і ягоная жонка Дарʼя Лосік, Эдуард Пальчыс, а таксама Паліна Шарэнда-Панасюк.
«Мы зноў хочам адзначыць тых беларусаў, хто ў цяперашні складаны час плаціць найвышэйшую цану за свабоду і незалежнасьць нашае Бацькаўшчыны», — заявіла старшыня БНР Івонка Сурвіла.
👌 Мая Краіна Беларусь
Telegram | Instagram