«Дайце мільён — і я вам скажу!»
«Наша ніва» звязалася з прадпрымальнікам, які прасіў адрэмантаваць дарогі і высветліла падрабязнасці.
Відэа блогер ужо выдаліў, а ў такой якасці дарог вінаваты як раз ён, лічаць яго вяскоўцы. Бо Чуеўскі рэмантуе грузавыя аўто, якія як раз і сапсавалі дарогу. А зварот быў запісаны толькі для шкурнага інтэрэсу.
Журналісты запыталі ў яго, адкуль ён ведае, што ўсе вяскоўцы галасавалі за Лукашэнку. Але пытанне яму не спадабалася.
«Калі вы гатовыя са мною гаварыць, то трэба пералічыць на наш рахунак крыху грошай, і я адкажу на наступныя вашы пытанні», — удакладніў ён і назваў суму такой здзелкі ў «мільён даляраў».
Але жыхары Кукшавічаў сказалі, што ў вёсцы Лукашэнку падтрымлівае мала хто.
«Усе за Лукашэнку? Знаем мы, хто за Лукашэнку…
У нас нават ёсць людзі, якіх затрымлівалі за ўдзел у пратэстах, якія пацярпелі. Камусьці выехаць прыйшлося нават»
Мая Краіна Беларусь
Telegram | Instagram
Беларусский патриотический онлайн журнал. Здесь мы говорим о политике и войне.
По всем вопросам: @MKBelbot
Реклама: https://infopoint.agency
Помочь проекту: https://bysol.org/ru/initiatives/mayakrainabelarus/