🇧🇾 12 сакавіка 1917 года ў Менску прайшоў Дзень беларускага значка – масавая грамадская акцыя па папулярызацыі беларускай нацыянальнай сімволікі.
Акцыя была арганізаваная беларускімі нацыянальнымі арганізацыямі, паўсюль у Менску прадаваліся бел-чырвона-белыя значкі, кукарды і сцяжкі. Такія стужкі ў 1917-м сталі насіць і вайскоўцы-беларусы на франтах Першай cусветнай вайны, каб пазнаваць сваіх.
У снежнi 1917 года падчас Усебеларускага з'езда ў Менску, бел-чырвона-белы сцяг прызнаваўся нацыянальным сімвалам Беларусi. У 1918 годзе годзе ён стаў дзяржаўным сцягам Беларускай Народнай Рэспублікі.
Historyja 👌 Мая краіна Беларусь