Обложка канала

МКБ

147411 @mkbelarus

Патриотическо-исторический канал с элементами резвлекухи «МАЯ КРАІНА БЕЛАРУСЬ»

МКБ

3 года назад
Открыть в
⚡️Новыя аўдыякнігі па-беларуску: 🎧 "Купалаўцы" запісалі "Радзіва Прудок" паводле дзённікаў Андруся Горвата. "Падсоўвайце транзістары бліжэй, запарвайце гарбату, даставайце казінак", — запрашаюць стваральнікі. Гучыць як план на выхадныя! 😌 Слухаць тут. Гэта бясплатна. Але вы можаце падтрымаць незалежны тэатр, стаўшы спонсарам іх ютуб-каналу. 🎧 Каманда праекту "Беларускія аўдыякнігі" прадстаўляе аўдыяверсію рамана "Аўтаспынам па галактыцы" Дугласа Адамса. Выбітная праца перакладчыка Паўла Касцюкевіча дазваляе атрымаць асалоду ад шматлікіх "пасхалак": паняцці кнігі і гульня слоў былі наўмысна адаптаваныя пад знаёмыя кожнаму жыхару Беларусі рэаліі. Дзе паслухаць 🎧 "Ланцуг" Андрэя Федарэнкі ў агучцы Змітра Бартосіка. Выдатная кніга для аматараў тэкстаў з глыбокім філасофскім зместам. Слухаць Крыніца 👌 @MKBelarus