Грошы на вецер: Мазырскі НПЗ хоча абараніцца супраць дронаў
Інфармацыя пра тэндар зьявілася на сайце дзяржзакупак учора. Заяўлены кошт – 600 000 даляраў.
Імаверна, гэта рэакцыя на тое, што адбылося ў Мачулішчах.
Але гэта – грошы на вецер, і вось чаму:
Справа ў тым, што беларускім партызанам няма сэнсу рыйнаваць беларускае прадпрыемства, а ўкраінцы атакуюць Мазырскі НПЗ толькі ў выпадку агрэсіі з тэрыторыі Беларусі (імаверна – войскаў РБ). І, калі так станецца, апошняе, што будзе выкарыстоўваць Украіна, будуць пабытовыя дроны, бо ў іх ня толькі ёсьць «Байрактары», але й РСЗВ, якія дабіваюць да Мазыра з тэрыторыі Ўкраіны.
То якую функцыю, акрамя «адкатаў» з 600 000 даляраў, будзе выконваць гэтая сыстэма?
👌 Мая Краіна Беларусь
Telegram | Instagram