Чулі пра спаленую вёску Лаўжы?
Дня 23 лютага 1945 года, якраз у бальшавіцкае свята пазнейшай Савецкай арміі, на сённяшнай беларуска-літоўскай мяжы саветамі была спаленая вёска Лаўжа. Як успамінала адна са сведкаў: Гэтыя энкавэдысты затрымлівалі ўсіх, хто ішоў ці да касьцёла, ці ў краму.
З-за таго, што мясцовыя жыхары дапамагалі Арміі Краёвай (у якой былі таксама беларусы), каты з НКУС (НКВД) правялі карную аперацыю. Ахвярамі сталі таксама дзеці і жанчыны. Падобных гісторыі было шмат: Налібакі, Якімавічы, Дражна і іншыя.
Historyja | Мая краіна Беларусь