Першы легальны мітынг
Калі праз 30 гадоў нехта будзе заяўляць, што ў лукашэнкаўскія часы пратэсты можа і забаранялі, але затое згушчонка была смачная, не здзіўляйцеся. Падобны з СССР, які многія далей успрымаюць праз прызму таннай каўбасы, але зусім забываецца яе таталітарны характар.
Кантроль у сацыялістычнай савецкай дзяржаве быў вельмі моцны. Гэта тычылася таксама маніфестацыі. І толькі пад канец існавання гэтай камуністычнай вязніцы народаў і нацыі сталі магчымыя нейкія зрухі, у тым ліку ўжо легальныя маніфестацыі.
Першы ў Беларусі пад саветамі (БССР) дазволены незалежны мітынг адбыўся 19 лютага 1989 года. У Менску яго арганізаваў Беларускі Народны Фронт, а колькасць удзельнікаў склала прыкладна 40000 чалавек, што тады было вельмі шмат.
Historyja | Мая краіна Беларусь