Савецкія дэпартацыі з Заходняй Беларусі
У верасні 1939 года пачалася Другая сусветная вайна. Пакуль 70 тыс. беларусаў змагалася з нацыстамі ў складзе Польскага Войска, саветы занялі Заходнюю Беларусь і Украіну. Неўзабаве камуністы пачалі рэпрэсіі, у тым ліку дэпартацыі.
Першая хваля масавых дэпартацыі пачалася 10 лютага 1940 года. З нова акупаваных тэрыторыі саветы саслалі ў Сібір і іншыя далёкія часткі сацыялістычнай дзяржавы тысячы людзей. У выніку чатырох хваляў (люты, красавік, чэрвень 1940 ды чэрвень 1941) з Заходняй Беларусі і Украіны было сасланых каля 340 тысяч людзей.
Дэпартаваных везлі ў таварных вагонах у нечалавечых умовах, некаторыя паміралі ўжо па дарозе. Пасля савецкай акупацыі Літвы, Латвіі і Эстоніі падобны лёс сустрэў многіх грамадзян краін Балтыі.
Historyja | Мая краіна Беларусь