ADD IMAGES МКБ(@mkbelarus). #ад_рэдактара 🥳 4 лютага – дзень народзінаў сапраўдных беларусаў? Усе ведаюць, што сёньня дзень нар
Обложка канала

МКБ

147411 @mkbelarus

Патриотическо-исторический канал с элементами резвлекухи «МАЯ КРАІНА БЕЛАРУСЬ»

МКБ

3 года назад
Открыть в
#ад_рэдактара 🥳 4 лютага – дзень народзінаў сапраўдных беларусаў? Усе ведаюць, што сёньня дзень нараджэньня ў Тадэвуша Касьцюшкі, самыя ўважлівыя чытачы нашага каналу ведаюць і пра іншых славутых беларусаў, што нарадзіліся ў гэты дзень. Але я хачу згадаць яшчэ пра адзін дзень нараджэньня яшчэ аднаго беларуса. Бо сёньня дзень народзінаў сьвяткуе стваральнік сеткі «Мая Краіна Беларусь» і «Усы Лукашенко» Сяржук Бяспалаў. Нехта мяне папракне, маўляў, ну як можна згадваць Бяспалава ў адным шэразе з Касьцюшкам ці Дунінам-Марцінкевічам?! Але, па-першае, ня будзем ацэньваць жывых як мёртвых. А, па-другое, Бяспалаў для мяне – у пэўным сэньсе – прыклад сучаснага беларуса ў сучасных умовах. Простага, шчырага, у нечым стомленага, але няспыннага. Ён яшчэ юнаком цягаў валантэрку на Плошчу ў 2006-м годзе, ён стаяў супраць АМАПаўцаў у 2010-м, у 2020-м ён ледзь уцёк ад арышту й вялізарнага турэмнага тэрміну... А ў 2022-м, калі я прыйшоў запісвацца ў Беларускую Роту ў Кіеве, Бяспалаў ужо быў там. І для мяне вось гэта пра ягоны стрыжань, ягоныя памкненьні гаворыць куды болей, чым любыя чуткі, пёткі ды «ашчушчэнія». Таму я ды ўся рэдакцыя @@MKBelarus віншуем Сяржука з Днём Народзінаў, жадаем плённай працы ды сьветлае будучыні. І абавязкова Перамогі! Усім нам! Далучыцца да віншаваньняў можна проста ў каментарах, а лепшы падарунак – падпіска на ягоны тэлеграм-канал.