26 студзеня 1990 года Вярхоўны Савет прыняў Закон “Аб мовах”, які надаў беларускай мове статус адзінай дзяржаўнай у Беларусі. Пачалася вельмі лёгкая беларусізацыя, якая на жаль не паспела нават развінуцца, бо хутка закончылася з пачаткам фарміравання неасавецкага аўтарытарызму і вяртаннем расеізацыі.
Але калі Беларусь зноў стане свабоднай, варта будзе вяртаць нашу культуру і саму мову на належнае месца, бо як казаў вялікі беларускі пісьменнік Васіль Быкаў: Я – беларус і мая родная мова – беларуская.
Сам закон пачынаўся са слоў: “Мова – не толькі сродак зносін, а і душа народа, аснова і важнейшая частка яго культуры. Жыве мова – жыве народ”.
Historyja | Мая краіна Беларусь