🗺 160 гадоў таму!
Дня 22 студзеня 1863 года пачалося вызвольнае антырасійскае паўстанне. Уздым 1863-1864 гадоў ахапіў тэрыторыі былой Рэчы Паспалітай, у тым ліку нашу краіну. Адным з кіраўнікоў быў Вінцэнт Канстанцін Каліноўскі, які пісаў:
«Но як дзень з ноччу не ходзіць разам, так не ідзе разам навука праўдзіва з няволяй маскоўскай. Дапокуль яна ў нас будзе, у нас нічога ня будзе, ня будзе праўды, багацтва і ніякай навукі, – адно намі, як скацінай, варочаць будуць не для дабра, но на пагібель нашу… Бо я табе з-пад шыбеніцы кажу, Народзе, што тагды толькі зажывеш шчасліва, калі над табою Маскаля ўжо ня будзе.»
Актуальна далей!
#гісторыя_Беларусі #нашая_гісторыя
Гісторыя | Мая краіна Беларусь